Правінцыю Юньнань па праву называюць «сусветным садам», унікальны клімат спрыяе росту больш за 1500 відаў кветак і раслін, сярод якіх некалькі сотняў ядомых кветак. З надыходам вясны яны паступова паступаюць на рынак, прыцягваючы наведвальнікаў з розных мясцін, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ужыванне свежых кветак у ежу з’яўляецца як харчовай звычкай, так і культурнай спадчынай. Жыхары правінцыі Юньнань ядуць кветкі ўжо цягам тысячы гадоў. Ад простых закусачных да рэстаранаў на высокім узроўні — амаль кожную ядомую кветку можна знайсці ў меню.
«Аднак можна есці далёка не ўсе кветкі», — папярэджваюць эксперты, адзначаючы, што неабходна быць асцярожнымі. Кветкі варта прафесійна апрацоўваць пад кіраўніцтвам спецыялістаў, перш чым бяспечна ўжываць іх у ежу.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».