Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская з Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) паразмаўляе са студэнтамі і навучэнцамі БДУ. Сеанс сувязі з МКС адбудзецца 29 сакавіка ў БДУ, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.
Спецыялісты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ наладзяць у 17.50 па Мінскім часе прамы сігнал сувязі з МКС у момант яе палёту над Беларуссю. Падчас дзесяціхвіліннага сеанса студэнты павітаюць сваю суайчынніцу Марыну Васілеўскую, а таксама змогуць паразмаўляць з касманаўтамі экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС (ЭП-21).
Як адзначаецца, гэтая сустрэча пройдзе падчас бартавога эксперыменту «Аб Гагарыне з космасу», які ўключаны ў навуковую праграму палёту беларускага касманаўта. Акрамя таго, Марыне Васілеўскай трэба будзе правесці вопыты з лактаферынам, зняць пэўныя ўчасткі беларускай тэрыторыі, каб у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі маглі супаставіць здымкі з борта станцыі і спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, з самалёта-беспілотніка і наземную інфармацыю. Яшчэ адзін праект звязаны з вывучэннем бактэрый і іх уплыву ў космасе на людзей, матэрыялы, оптыку і радыёэлектроніку.
Трансляцыю сеанса сувязі можна будзе паглядзець на Youtube-канале БДУ.
Марына Васілеўская стала першым касманаўтам у суверэннай гісторыі Беларусі. Яна прыбыла на МКС 25 сакавіка на караблі «Саюз МС-25». У складзе ЭП-21 Герой Расіі, лётчык-касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер, астранаўт Трэйсі Колдвел-Дайсан. Працягласць работы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.-
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».