Вы тут

Кітай распрацоўвае шматразовыя касмічныя ракеты


Для задавальнення запатрабаванняў камерцыйнага аэракасмічнага рынку Кітай паскарае распрацоўку шматразовых ракет дыяметрам 4 і 5 метраў, першыя палёты якіх плануецца здзейсніць у 2025-м і 2026-м гадах. Пра гэта паведаміла Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхналогій (CASC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Вядома, што цяпер Кітай ужо завяршыў выпрабаванні па вертыкальным узлёце і пасадцы ракеты-носьбіта шматразовага выкарыстання. Па меркаванні экспертаў, шматразовыя ракеты з’яўляюцца адным з найважнейшых напрамкаў развіцця касманаўтыкі, яны адрозніваюцца эканамічнасцю, высокай эфектыўнасцю, тэхнічнай складанасцю і большай экалагічнасцю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.