Вы тут

Пуцін заявіў аб правакацыях з боку НАТА


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што пашырэнне НАТА праводзіцца з мэтай стрымлівання Расіі як асноўнай пагрозы для альянсу, Маскву пастаянна правакуюць і імкнуцца ўцягнуць у канфрантацыю, не спыняюцца спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны.


«На саміце НАТА ў ліпені мінулага года ў Варшаве ўпершыню з 1989 года Расія была прызнана асноўнай пагрозай бяспекі для альянсу, а яе стрымліванне афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТА. З гэтай мэтай праводзіцца далейшае пашырэнне блока. Яно і раней праводзілася, але вось цяпер знайшлі іншае, больш, як ім здаецца, сур'ёзнае абгрунтаванне», — перадае РІА «Навіны» словы Пуціна на калегіі ФСБ.

«Паскорыўся працэс размяшчэння стратэгічных і звычайных узбраенняў па-за нацыянальнымі межамі вядучых дзяржаў, якія ўваходзяць у альянс»,— адзначыў Пуцін. «Нас раз-пораз, уласна кажучы, пастаянна правакуюць і імкнуцца ўцягнуць у канфрантацыю», — заявіў прэзідэнт Расіі.

Пуцін дадаў, што «не спыняюцца спробы ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы з мэтай дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў самой Расіі».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.