Вы тут

Фактычны ўзровень беспрацоўя за мінулы год склаў 5,8%


Нацыянальны статыстычны камітэт правёў выбарачнае даследаванне дамашніх гаспадарак. Вынікі паказалі, што фактычны ўзровень беспрацоўя за мінулы год склаў 5,8 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва.


На канец студзеня 2017 года ў краіне было зарэгістравана 39,9 тысячы грамадзян без работы. Дзве траціны з іх — мужчыны. Амаль чвэрць — асобы ва ўзросце да 30 гадоў. Вяскоўцаў сярод беспрацоўных налічвалася каля 16 працэнтаў. У агульнай колькасці незанятых беларусаў 29 працэнтаў складаюць тыя, хто сышоў з прадпрыемства па ўласным жаданні і пагадненні бакоў, амаль 4 працэнты — звольненыя за парушэнне працоўнай дысцыпліны, 2,4 працэнта — вызваленыя пры ліквідацыі арганізацыі ці скарачэнні колькасці. Узровень занятасці насельніцтва за мінулы год — 66,7 працэнта (у 2015-м гэты паказчык быў 68,1 працэнта). У працаздольным узросце (мужчыны — 16—59 гадоў, жанчыны — 16—54) узровень занятасці склаў амаль 81 працэнт. Максімальная доля працуючых (90 працэнтаў) налічвалася ва ўзроставай групе 40—44 гады.

Усяго ў эканоміцы Беларусі на пачатак 2017 года было занята 4 мільёны 367 тысяч чалавек.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.