Вы тут

Пашпарты ўручаць у Канстытуцыйным Судзе і Рэспубліканскім доме моладзі


15 сакавіка ў рамках аднаго з цэнтральных мерапрыемстваў Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч уручыць юнакам і дзяўчатам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.


Фота: dribin.by

У падарунак хлопцы і дзяўчаты атрымаюць маляўніча аформлены альбом “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця, у якім даступна выкладзены асноўныя палажэнні Канстытуцыі, дапоўненыя юрыдычнымі каментарамі, тлумачэннямі, выказваннямі вядомых дзеячаў. Арганізатары падрыхтавалі кожнаму ўдзельніку акцыі прывітальны адрас.

Таксама ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 15.00 урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Рэспубліканскім доме моладзі.

Пуцёўку ў дарослае жыццё 14-гадовым юнакам і дзяўчатам з Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей уручыць Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі Лідзія Ярмошына і першы сакратар ЦК ГА “БРСМ”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Белякоў у якасці экспертаў прымуць удзел у “Адкрытым дыялогу” на тэму: “Мы — грамадзяне Беларусі!”. Сярод пытанняў, які плануецца падняць у ходзе дыскусіі — роля моладзі ў дэпутацкім корпусе мясцовых Саветаў і іншыя актуальныя пытанні.

Патрыятычная акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі!” праходзіць па ўсёй краіне па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з 2004 года. Штогод у ходзе яе мерапрыемстваў кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя і аўтарытэтныя людзі краіны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць 14-гадовым юнакам і дзяўчатам пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь — актывістам Саюза моладзі, выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.