Вы тут

Прафсаюзы прысудзілі прэміі ў галіне працы


Прэзідыум Савета ФПБ агучыў спіс атрымальнікаў сёлетняй працоўнай прэміі з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, Дыплома і грашовай узнагароды.


У намінацыі «Прамысловасць і будаўніцтва» адзначаны прадпрыемства «Івацэвічдрэў» за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці арганізацыі і аўтарскі калектыў работнікаў прадпрыемства «Агат» за стварэнне нацыянальнай аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі. У галіне энергетыкі, транспарту і сувязі прэміі прысудзілі намесніку начальніка гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Валерыю Каймовічу і калектыву Белтэлекама.

Сярод работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, гандлю і лёгкай прамысловасці прафсаюзы вылучылі намесніка дырэктара Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Міхаіла Краўцова і калектыў дзяржынскай швейнай фабрыкі «Эліз». Што да аграпрамысловага комплексу, то тут за высокія дасягненні ў працы ўзнагародзяць Галіну Сергіевіч, аператара машыннага даення малочна-таварнай фермы «Мархачоўшчына» №2 прадпрыемства «Вішнявецкі-агра» Сталбцоўскага раёна.

У намінацыі «сацыяльная сфера» прэмію прысудзілі аўтарскаму калектыву РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава (за распрацоўку і ўкараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў) і дацэнту кафедры сацыяльнай работы, кіравання і сацыяльнага права мінскага філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта Валянціне Аберган. У хімічнай, горнай і нафтавай галіне прамысловасці адзначаны аўтарскі калектыў навукова-практычнага цэнтра прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно». За значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства ўзнагародзяць дырэктараў і старшынь прафсаюзных «пярвічак» Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў, Магілёўаблгаза і прадпрыемства «Гастэлаўскае» (Мінскі раён).

Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій пройдзе 1 мая.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: За высокія дасягненні

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.