Вы тут

“Паказальныя выступленні” будучых юрыстаў у ЗША прайшлі на “выдатна”


Каманда студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ заняла першае месца ў намінацыі “Паказальныя выступленні" на Міжнародным конкурсе па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа (Jessup International Law Moot Court Competition). Вынікі прэстыжнага інтэлектуальнага спаборніцтва падвялі ў Вашынгтоне.


Фота: fir.bsu.by

У склад каманды ФМА увайшлі трэцякурсніца Ліліт Ерыціян і чацвёртакурсніцы Маргарыта Змачынская, Лізавета Чаканава і Дар'я Богдан. У намінацыі “Паказальныя выступленні”  акрамя каманды-пераможцы вызначаліся таксама лепшы прамоўца і лепшая пісьмовая пазіцыя. У прамоўніцкім мастацтве лідарам прызнана студэнтка БДУ Дар'я Богдан.

Нашы суайчынніцы спаборнічалі ў сваёй катэгорыі са зборнымі з 17 краін. “Залатое” выступленне беларусак дазволіла ім абысці студэнтаў з Парыжскага ўніверсітэта Сарбоны (Францыя), Універсітэта Вероны (Італія), Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча), Кіеўскага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі і іншых.

Конкурс праходзіць па гульнявой мадэлі судовага разбірацельства ў Міжнародным судзе ААН. Вучэбная справа тычылася справядлівага выкарыстання водных рэсурсаў, права на ваду і адказнасці за яго парушэнне, а таксама абароны культурных каштоўнасцяў.

Усяго ў ЗША выступілі студэнты з універсітэтаў больш чым з 90 краін свету.

Адзначым, што ў мінулым годзе студэнткі ФМА БДУ занялі на Міжнародным конкурсе па міжнародным праве імя Джэсапа другое месца ў намінацыі “Пісьмовае выкладанне прававой аргументацыі”.

Даведка:

Конкурс па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа быў заснаваны ў 1957 годзе. Гэта самае прэстыжнае ў свеце спаборніцтва па міжнародным публічным праве, свайго роду “алімпійскія гульні” для будучых юрыстаў. У конкурсе штогод удзельнічае каля 2 000 студэнтаў з больш чым 550 універсітэтаў. У 2017 годзе ўдзел у ім узялі студэнты з універсітэтаў больш чым 90 краін. Пераможцамі конкурсу ў розныя гады станавіліся прадстаўнікі Індыі, Расіі, Аўстраліі, Калумбіі, Паўднёвай Афрыкі, Сінгапура, Філіпін, Вялікабрытаніі і ЗША.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.