Вы тут

95 гадоў таму выйшаў у друк першы нумар часопіса «Беларуская думка»


95 гадоў таму выйшаў у друк першы нумар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса «Беларуская думка».


На святочнай сустрэчы, прысвечанай юбілею часопіса, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў зачытаў віншаванне, якое накіраваў у адрас рэдакцыі Аляксандр Лукашэнка: «За сваю доўгую гісторыю ваша выданне змяніла некалькі назваў, але сутнасць яго дзейнасці засталася нязменнай: перадача чытачу праўдзівай, актуальнай інфармацыі пра жыццё краіны. Аб'ектыўнае асвятленне падзей, што адбываюцца ў свеце, адстойванне нацыянальных інтарэсаў і духоўна-маральных каштоўнасцяў нашага народа. Сёння «Беларуская думка» — гэта аўтарытэтны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс, які займае годнае месца сярод лідараў айчыннай журналістыкі».

— У інфармацыйнай прасторы сучаснай Беларусі больш за 1600 перыядычных выданняў. Яны з'яўляюцца штогод, але паверце, не кожнаму па сілах гэтак жа магутна і сістэмна працаваць у спектры якаснай, агульнапалітычнай, агульнанацыянальнай прэсы, — адзначыла ў сваім выступленні міністр інфармацыі Лілія Ананіч. — Таму ў суверэннай беларускай дзяржаве адна «Беларуская думка», якая гуртуе вакол сябе найлепшыя сілы: палітолагаў, дзеячаў грамадства, навукі, культуры і адзін з найлепшых рэдакцыйных калектываў.

Павіншаваць з юбілеем рэдакцыю часопіса прыйшлі не толькі прадстаўнікі ўлады, але і важныя для выдання людзі, госці і калегі. Сваімі ўспамінамі дзяліліся Уладзімір Вялічка, які ўзначальваў калектыў амаль два дзесяцігоддзі, і Вадзім Гігін, які таксама быў галоўным рэдактарам выдання. Акрамя слоў віншавання, рэдакцыя «Беларускай думкі» і яе супрацоўнікі атрымалі ўзнагароды за плённую творчую працу. Галоўны рэдактар часопіса Аляксандр Самовіч падзяліўся тым, якой ён бачыць будучыню часопіса:

— Мы стараемся крочыць разам з часам, улічваць колькасць інфармацыйных тэхналогій, якія цяпер з'явіліся. Але адначасова не хацелася б бачыць, што часопіс ператвараецца ў інтэрнэтнае выданне. Чытачу павінна быць прыемна вярнуцца, дакрануцца да любімых тэкстаў не толькі душой, але і пагартаць у руках старонкі. Наша выданне адначасова і строгае, і стыльнае, і калі казаць пра яго сучасную місію, то хацелася б пакінуць яго надзейным сябрам, дарадчыкам не толькі для дзяржаўнага служачага, які хоча прыняць правільнае кіраўніцкае рашэнне, але і для выкладчыкаў, аспірантаў.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Наша стыльная і строгая «Думка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.