Вы тут

Першы навуковы хакатон прайшоў у Парку высокіх тэхналогій


Ён прыцягнуў больш як 300 удзельнікаў.


Яго мэтай было аб'яднаць прадстаўнікоў сферы ІT і вучоных для распрацоўкі інавацыйных рашэнняў у медыцыне, генетыцы і хіміі. У выніку за два дні распрацоўшчыкі стварылі разам адзінаццаць праектаў.

Першае месца журы прысудзіла праекту Plasmona — зручнаму мабільнаму спектрометру, які дазваляе вельмі хутка правесці аналіз на ўтрыманне наркатычных рэчываў у арганізме чалавека. Другое месца заваявала праграма для пацыентаў з паралічам твару Mіmіca. З яе дапамогай можна рабіць гімнастыку. Падчас практыкаванняў відэазапіс перадаецца ўрачу і той на падставе ўбачанага карэктуе лячэнне. Трэцяе месца — у сэрвісу PsychoPharmaGen, які дапамагае правільна падабраць лячэнне для пацыентаў з псіхічнымі захворваннямі, з улікам іх індывідуальных асаблівасцяў. А прыз глядацкіх сімпатый атрымаў праект Throw іt Now! — медыцынская тэхналогія, здольная ацэньваць рызыкі развіцця раку лёгкіх. Прадстаўнікі каманды ў сваім выступленні падкрэслілі, што гэтая методыка ўжо прымяняецца ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мазгавы штурм — на «выдатна»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.