Вы тут

Беларускія школьнікі перамаглі на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе


З перамогай вярнуліся беларускія школьнікі з 58-й Міжнароднай матэматычнай алімпіяды, якая прайшла ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).


Залаты медаль заваяваў выпускнік гімназіі №51 г. Гомеля Ягор Дубовік. У індывідуальным заліку ён заняў сёмае месца, набраўшы 29 балаў з 42 магчымых.

Сярэбраным медалём узнагароджаны выпускнік сталічнай гімназіі №41 Аляксей Васілеўскі, бронзавымі медалямі — выхаванцы Ліцэя БДУ Андрэй Нарадзецкі, Антон Палюховіч, Ілья Пчалінцаў і Аляксандр Юран.

Не засталіся без узнагарод нашы школьнікі і на 48-й Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы, якую сёлета прымала Інданезія. Усе ўдзельнікі беларускай зборнай вярнуліся дамоў з медалямі. Мікіта Ігнацюк (выпускнік ліцэя №1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста) і Яўген Шарамед (выпускнік гімназіі №10 г. Мінска) заваявалі сярэбраныя ўзнагароды. А Павел Курач (выпускнік брэсцкага ліцэя №1), Мікіта Стрыжак (выпускнік Ліцэя БДУ) і Валянцін Дарафееў (выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3) былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Медальны звон

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.