Вы тут

Фотарэпартаж з экскурсіі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку


Ужо шэсць гадоў запар у Бярэзінскім біясферным запаведніку з поспехам праходзяць пазнавальна-экалагічныя экскурсіі ў свет беларускіх міфаў і легендаў.


Турыстаў па міфалагічнай сцежцы водзіць галоўны герой экскурсійнай праграмы — Віктар Роўда — работнік турыстычнага аддзела і экалагічнай асветы ўстановы, тэатрал і рэжысёр па адукацыі. Гэта яму прыйшла ідэя расказаць пра нашу багатую прыроду і праблемы экалогіі праз вядомых герояў беларускіх народных міфаў. Падчас экскурсіі Віктар сам выступае ў ролі Балотніка: надзявае маску, адмысловы сцэнічны строй, ператвараецца ў хітруна і мудрага дзядка, які аберагае свой адвечны «біятоп». Дух Балотніка, паводле меркаванняў айчынных фалькларыстаў, жыве ў балотах запаведніка болей за шэсць стагоддзяў. А Балотнік Віктара Роўды за гэты час стаў любімым героем многіх турыстаў.

— Тэма міфаў і легендаў заўсёды лунала ў паветры нашага запаведніка, а колькасць сакральных месцаў паданняў, казак і проста народных баек пра цудадзейныя з'явы тут шмат, — кажа Віктар Роўда, калі мы прайшлі з ім усю сцяжыну з самага пачатку да канца. — Згодна з вераваннямі нашых продкаў, кожны біятоп меў свайго «заступніка». З некаторымі з іх мы і знаёмім. Асабліва турыстам падабаюцца вобразы Вужовага Караля і яго дачкі, Аржавеня, інсталяцыі хаткі Кладніка і «русальчынай» бярозы.

Сёлета ў чэрвені, на аснове экскурсійнага праекта з Балотнікам, адбылася прэзентацыя Цэнтра міфалагічнага турызму. Цяпер экскурсіі ў Бярэзінскім запаведніку будуць пачынацца з наведвання «Музея міфічных істот». Дарэчы, музей пабудаваны з дапамогай арганізацыі ПРААН у межах праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», а таксама пры ўдзеле БГА «Адпачынак у вёсцы», якая займаецца нематэрыяльнай спадчынай у нашай краіне ў сферы турызму.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Па сцяжыне Бярэзінскага Балотніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.