У сельгаспрадпрыемстве «ЖодзінаАграПлемЭліта» Смалявіцкага раёна працягваецца напружанае жніво. Задзейнічана механізіраванае звяно з дзевяці камбайнаў і дзевяці магутных МАЗаў для транспарцыроўкі хлеба з палеткаў. А плошчаў, адведзеных пад новы ўраджай сёлета ў гаспадарцы амаль шэсць тысяч гектараў, у тым ліку две тысячы пад азімыя зерневыя, кукурузы тысяча семсот, яравыя зерневыя і бабовыя тысяча пяцьсот пяцьдзесят, а рапсавы клін размясціўся на сяміста гектарах.
Сёлетняе жніво ў «ЖодзінаАграплемэліце», як і ў іншых гаспадарках, замаруджана штодзённымі дажджамі. Але ўмелыя і спрытныя камбайнеры кожную часінку добрага надвор'я выкройваюць, каб без страт ухапіць спелага хлеба. Гаспадарка выканала дзяржаўны заказ на пшаніцу, прыбрана ўжо трыццаць два працэнты плошчаў, а з новага ўраджаю гатовіцца насенны фонд для будучага ўраджаю.
Гэты фотарэпартаж быў зроблены на пшанічным полі каля вёскі Ялоўка, на камбайнах шчыравалі Сяргей Ільіч, Руслан Бераснеў, Яраслаў Цвірко, Васіль Стукалаў, Аляксандр Рогач, Павел Барадулін, Уладзімір Філіповіч, адводзілі зерне вадзіцелі Пётр Пуставіт, Аляксандр Галіулін, Пётр Каменеў, Андрэй Мікуліч, Уладзімір Мінькоў. Жніво проходзіла пад пільным вокам вядучага агранома-аграхіміка Андрэя Марчанкі, які ўжо трынаццаты сезон праводзіць на жніве.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.