Вы тут

Кур'ёз у Маладзечне: сумку скралі, а долары пакінулі


Незвычайнае здарэнне адбылося ў Маладзечне. Тут сям'я ад'язджала на дачу і ў спешцы забылася на вуліцы сумку з рэчамі, сярод якіх была і ўпакоўка ад мабільнага тэлефона. А ў ёй — 14,5 тысячы долараў...


Гэтую кардонку сям'я з мужа, жонкі і дваіх дзяцей выкарыстала ў якасці адмысловага «сейфа» для грашовых зберажэнняў. Гаспадары хапіліся яе, толькі прыехаўшы на дачу. Адразу патэлефанавалі ў міліцыю. На месцы, дзе забыліся сумку, праваахоўнікі нічога не знайшлі. Тым часам у горад вярнуліся і муж з жонкай. І вось, як расказалі ў Маладзечанскім РАУС, у адным са смеццевых бакаў аператыўная група знайшла раскіданыя рэчы, якія ляжалі ў той самай сумцы, і апроч іншага — упакоўку ад мабільніка. А ў ёй — цалюткія 14,5 тысячы долараў! Хто быў той зладзюжка, які паквапіўся на чужое, і чым ён кіраваўся, застаецца толькі здагадвацца. Між іншым, з усёй маёмасці знікла толькі адна тая сумка...

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паквапіліся на сумку?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.