Вы тут

Зімовыя святы — ў поўнай бяспецы


Праваахоўныя органы цалкам гатовы да забеспячэння бяспекі грамадзян падчас правядзення святочных мерапрыемстваў. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Мірончык. Праваахоўныя органы загадзя правялі падрыхтоўчую работу. Гэтымі днямі рэалізуюцца ўсе неабходныя практычныя і арганізацыйныя мерапрыемствы.


Як адзначыў Сяргей Мірончык, распрацаваны і зацверджаны адпаведныя распарадчыя дакументы, у якіх вызначаны канкрэтныя даручэнні для кожнага падраздзялення і службы. Наладжана ўзаемадзеянне з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях.

У святочныя дні асабовы склад МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Ва ўсіх месцах правядзення мерапрыемстваў арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі. Павялічыцца і шчыльнасць нарадаў на вуліцах.

«Традыцыйна арганізавана работа пунктаў пропуску з папярэднім аглядам тэрыторыі сапёрамі. Асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або маюць забароненыя для праносу прадметы, дапускацца ў месцы масавых гулянняў не будуць. Азнаёміцца з пералікам забароненых рэчаў можна на спецыяльных стэндах, размешчаных каля кантрольна-прапускных пунктаў», — расказаў Сяргей Мірончык.

Асаблівую ўвагу праваахоўнікі ўдзеляць бяспецы на дарогах. Паблізу месцаў масавых мерапрыемстваў у выпадку неабходнасці супрацоўнікі МУС прымуць меры па абмежаванні, а ў некаторых выпадках і поўным блакаванні шляхоў пад’ездаў.

«Тым грамадзянам, якія плануюць прыехаць да месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў на асабістым транспарце, Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе зрабіць гэта загадзя. Акрамя таго, нарады ДАІ ўзмоцняць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Асаблівую ўвагу ўдзеляць выяўленню вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або якія кіруюць транспартнымі сродкамі без правоў».

Таксама Сяргей Мірончык указаў на зменлівасць надвор’я і, як следства, дарожнага становішча. «Складаныя метэаўмовы, перавышэнне хуткаснага рэжыму, ліхацтва прыводзяць, на жаль, да цяжкіх наступстваў. Абавязкова раскажыце дзецям аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарозе, пешаходных пераходах», — сказаў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў.

Выкарыстанне любых піратэхнічных вырабаў у суб’ектах гаспадарання і арганізацыях забаронена. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі сказаў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Яўген Бараноўскі.

Падставай для абмеркавання гэтай тэмы стаў пажар у адной са сталічных устаноў грамадскага харчавання, калі з-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў загарэлася ёлка. На момант здарэння ў рэстаране знаходзілася каля 30 чалавек. На шчасце, абышлося без пацярпелых. Падчас навагодніх свят пытанне выкарыстання піратэхнікі стала яшчэ больш актуальным.

«Для недапушчэння такіх выпадкаў у будучым арганізаваны маніторынг устаноў у Мінску і іншых гарадах», — падкрэсліў Яўген Бараноўскі. Паводле слоў прадстаўніка МНС, згодна з пунктам 3.3 Дэкрэта № 7 Прэзідэнта, у будынках і збудаваннях, калі размова ідзе аб суб’екце гаспадарання або арганізацыі, прымяненне піратэхнічных сродкаў забаронена незалежна ад класа небяспекі. Тое ж датычыцца і адкрытага агню. Зрэшты, што да апошняга, існуе некалькі выключэнняў.

«Піратэхніка і адкрыты агонь — розныя паняцці, акцэнтаваў увагу спікер. — Выкарыстанне адкрытага агню ў будынках і збудаваннях, якія належаць суб’ектам гаспадарання, у некаторых выпадках дапускаецца. Напрыклад, пры правядзенні службаў і абрадаў у культавых будынках. Не забаронена гарэнне свечак у спа-аб’ектах і залах аб’ектаў грамадскага харчавання. Можна выкарыстоўваць адкрыты агонь пры падачы страў і вырабаў, прыгатаванні ежы на газавых плітах у аб’ектах грамадскага харчавання, прадугледжаных праектнай дакументацыяй, а таксама ў іншых выпадках, пералічаных у дэкрэце».

Пры выяўленні службовымі асобамі парушэнняў правілаў бяспекі можа быць распачаты адміністрацыйны працэс, рэзюмаваў Яўген Бараноўскі.

А вось у жылых памяшканнях дапускаецца выкарыстанне піратэхнікі толькі першага класа небяспекі. Да яго адносяцца бенгальскія агні і хлапушкі. Але і ў гэтым выпадку ратавальнікі заклікаюць выкарыстоўваць піратэхнічныя атрыбуты з максімальнай асцярожнасцю. «Неабходна выконваць усе меры бяспекі. Той жа бенгальскі агонь — дастаткова небяспечны піратэхнічны выраб, тэмпература гарэння якога перавышае 1000 градусаў. Пры кантакце з лёгкагаручым матэрыялам абавязкова адбудзецца ўзгаранне. Прагаварыце правілы карыстання з дзецьмі. Аднак пажадана не выкарыстоўваць дома піратэхніку нават першага класа», — адзначыў Яўген Бараноўскі.

Вырабы другога і трэцяга класаў небяспекі можна запускаць на адкрытых пляцоўках. Не дапускаецца выкарыстоўваць піратэхніку каля будынкаў і збудаванняў, месцаў масавага збору людзей, каля аўтамабіляў і на паркоўках, а таксама паблізу ліній электраперадачы, высокіх дрэў. Заўсёды трэба выконваць інструкцыі, указаныя на ўпакоўцы.

«Традыцыйна арганізавана работа пунктаў пропуску з папярэднім аглядам тэрыторыі сапёрамі. Асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або маюць забароненыя для праносу прадметы, дапускацца ў месцы масавых гулянняў не будуць. Азнаёміцца з пералікам забароненых рэчаў можна на спецыяльных стэндах, размешчаных каля кантрольна-пропускных пунктаў».

«Асобна звярну ўвагу: па тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза, выраб, які пастаўляецца ў Беларусь, павінен быць абавязкова прамаркіраваны. Купляйце піратэхніку толькі ў спецыялізаваных магазінах. У прадаўца павінен быць сапраўдны сертыфікат», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МНС. Пры куплі піратэхнікі неабходна пераканацца ў цэласнасці пакавання, тэрміне прыдатнасці, наяўнасці інструкцыі. Захоўваць салюты і феерверкі трэба ў сухім памяшканні ўдалечыні ад дзяцей і крыніц адкрытага агню.

«Што датычыцца ўтылізацыі піратэхнікі, то тут усё лёгка. Калі зарад спрацаваў штатна, то яго можна выкінуць у якасці цвёрдых бытавых адходаў. Часам салют можа не здэтаніраваць. У такім выпадку пачакайце 15-30 хвілін для недапушчэння спрацоўвання, пасля чаго заліце выраб вадой. Праз некалькі гадзін няспраўны салют можна ўтылізаваць».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.