Вы тут

Кітай будуе астранамічную базу сусветнага класа


Яна размешчана на вышыні больш за 5 кіламетраў.


Кітайскія навукоўцы рэалізуюць праект па будаўніцтве астранамічнай базы сусветнага класа ў акрузе Нгары Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай) на вышыні больш за 5 тысяч метраў над узроўнем мора, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Акруга Нгары з яе разрэджаным паветрам і часцяком бясхмарным надвор'ем ідэальна падыходзіць для правядзення даследаванняў Сусвету. Па словах намесніка дырэктара Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Сюэ Суйцзяня, акрамя універсітэтаў і інстытутаў КНР, у праекце зацікаўлены даследчыя структуры з Японіі і ЗША. База будзе, у прыватнасці, праводзіць даследаванні па выяўленні першасных гравітацыйных хваль і касмічных прамянёў. Там жа будзе ўсталяваны найбуйнейшы аптычны тэлескоп Кітая дыяметрам 12 метраў. Чакаецца, што ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ўжо ў 2020 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.