Вы тут

Рэзервы суверэннага фонду Кітая перавысілі $900 млрд


Агульная сума актываў Кітайскай інвестыцыйнай карпарацыі (CIC) - суверэннага фонду дабрабыту краіны (SWF) - перавысіла 900 млрд долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Гэта другі найбуйнейшы SWF у свеце пасля нарвежскага Дзяржаўнага пенсійнага фонду, чые актывы дасягнулі за 1 трлн долараў у мінулым месяцы. Па словах галоўнага мэнэджэра CIC Тую Гуаншаа, у параўнанні з іншымі фінансавымі структурамі, "наша самае вялікая перавага ў тым, што нас падтрымлівае кітайскі рынак". "Рост карпарацыі ў наступныя 10 гадоў будзе залежаць ад яе намаганняў па інвеставанню ў эканамічную трансфармацыю Кітая. CIC прысвеціць сябе служэнню ў якасці моста, які злучае бізнес і рынкі як у краіне, так і за мяжой", - дадаў Тую. 

Да слова, фонд быў заснаваны ў 2007 годзе, сума першапачатковага капіталу складала 249 млрд долараў ЗША.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.