Вы тут

Выстава беларускіх і эстонскіх мастакоў адкрылася ў галерэі Савіцкага


Выстава эстонскіх і беларускіх мастакоў "Увесь свет - тэатр" адкрылася сёння ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


Выстаўка арганізавана талінскай Sed Arte Gallery пры падтрымцы пасольстваў Эстоніі і Беларусі і прысвечана 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. У ёй прымуць удзел 23 эстонскіх і 13 беларускіх мастакоў. Удзельнікі экспазіцыі - яркія індывідуальнасці, якія працуюць кожны ў сваім стылі і накірунку. Праектам пазначаная асноўная ідэя: увесь свет - тэатр, а мастацтва не мае межаў і аб'ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў.

Галерэя Sed Arte ужо на працягу 21 года прапагандуе высокае мастацтва як у Эстоніі, так і ў многіх краінах свету і супрацоўнічае з вядомымі музеямі і галерэямі, пасольствамі, акрэдытаванымі ў Эстоніі, сярод якіх і дыппрадстаўніцтва Беларусі. За гэтыя гады галерэя прадставіла ў Эстоніі творчасць 35 мастакоў беларускай школы жывапісу.

У красавіку 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Эстоніяй было адзначана выставай беларускіх жывапісцаў ў Таліне. Экспазіцыя "Прысвячэнне тэатру" размясцілася ў тэатральных інтэр'ерах і была прысвечана супрацоўніцтву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Нацыянальнай оперы "Эстонія". Другая частка выставы прайшла ў Кохтла-Ярве ў маі-чэрвені бягучага года.

Выстава ў галерэі Міхаіла Савіцкага будзе доўжыцца да 12 лістапада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.