Вы тут

Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі нямецкі «Кёльн»


Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў дамашнім матчы перамаглі нямецкі «Кёльн» з лікам 1:0.

Лёс паядынку вырашыў адзіны гол гаспадароў — праз 10 хвілін пасля пачатку другога тайма лік адкрыў Аляксей Рыас. Пагроза каля варот гасцей стваралася неаднаразова, Гардзяйчук і Валадзько не змаглі рэалізаваць небяспечныя моманты, таму перамога атрымалася з мінімальным лікам. Гэтая вікторыя пакінула барысаўскаму клубу рэальныя шанцы працягнуць барацьбу за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы.


— Самае галоўнае — гэта перамога. Каб захоўваць шанцы на выхад з групы, трэба было браць тры ачкі, — адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. — Першы тайм у нас зусім не атрымаўся, гульцы проста не паспявалі за сапернікамі з «Кёльна». Там іншы футбол, іншыя хуткасці. Ведалі, што ў другім тайме нам будзе лягчэй. Сапраўды, «Кёльн» пачаў стамляцца, аслабла канцэнтрацыя. А як мы забілі, сапернік і зусім раскрыўся. У нас з'явілася прастора, з'явіліся контратакі. Шкада, што не забілі другі гол, які загадзя зняў бы ўсе пытанні. Але на апошніх хвілінах маглі прапусціць і самі...

У іншым паядынку трэцяга тура групы Н сербская «Црвена Звезда» прымала англійскі «Арсенал» з Лондана і саступіла з тым жа мінімальным лікам 0:1.

Турнірнае становішча пасля першага круга: «Арсенал» — 9 ачкоў (розніца мячоў — 8—3), «Црвена Звезда» — 4 (2—2), БАТЭ — 4 (4—5), «Кёльн» — 0 (1—5).

У наступным туры 2 лістапада футбалісты БАТЭ згуляюць у гасцях у «Кёльна», у Лондане «Арсенал» прыме «Црвену Звезду».

Загаловак у газеце: Поспех, які захаваў шанцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.