Вы тут

Студэнты БДУ перамаглі ў намінацыі «За самую перспектыўную ідэю»


Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ перамаглі ў намінацыі «За самую перспектыўную ідэю» ў Фэсце адукацыйных тэхналогій «Stаrtuр Еdutесh Fеst». На суд журы яны прадставілі ўнікальны адукацыйны праект «Vеdех VR Еdutаіnmеnt», які не мае аналагаў у Беларусі.


Ідэя распрацоўкі належыць чацвёртакурснікам Дзмітрыю Аксеніку, Раману Багдановічу і другакурсніку Ігару Дорашаву. Навуковым кіраўніком хлопцаў выступіла асістэнт кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак ФПМІ Анастасія Гусейнава.

Праект, які перамог, прадугледжвае магчымасць навучання ў віртуальнай рэальнасці, што зробіць вучобу займальнай і запамінальнай. У цяперашні час распрацаваны тры ўрокі ў вобласці фізікі і матэматыкі. Для таго каб прайсці навучанне, школьнікам неабходна спампаваць на мабільную прыладу спецыяльную праграму і надзець акуляры 3D.

Адукацыйны стартап уключае як тэарэтычную, так і практычную частку навучання. Для замацавання матэрыялу школьнікам прапануецца выканаць шэраг доследаў, кожны з якіх дэманструе матэрыял, выкладзены ў адпаведным параграфе падручніка. Над увасабленнем ідэі візуалізацыі школьнай праграмы студэнты працуюць з 2016 года.

Фэст «Stаrtuр Еdutесh Fеst» праводзіўся ў Мінску ўпершыню. Праект дае стваральнікам адукацыйнага прадукту магчымасць стасункаў з інвестарамі, экспертамі ў сферы ІT, адукацыі і рэкламнай індустрыі. Яго ўдзельнікамі сталі 19 камандаў з Беларусі, якія стварылі праекты з практычнай значнасцю для сучаснага рынку. Тэматычнае поле інавацый ахоплівае адукацыю, сферу ІT, стварэнне адукацыйнага кантэнту, тэставанне, аналітыку, камунікацыйныя пляцоўкі і г. д.

За стварэнне перспектыўнай ідэі студэнты БДУ ўзнагароджаны сертыфікатам для ўдзелу ў чвэрцьфінале аднаго з самых буйных у Беларусі хакатонаў «Sосіаl Wееkеnd». Таксама маладыя распрацоўшчыкі атрымалі сертыфікат для праходжання ментарскіх прафесійных кансультацый і магчымасць тэставання свайго прадукту ў камп'ютарнай акадэміі «Крок».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Віртуальная фізіка для лірыкаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.