Вы тут

Краіну наведвае афіцыйная дэлегацыя Курскай вобласці


Учора падчас сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Аляксандрам Міхайлавым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў больш актыўна развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, пашыраць прамысловую кааперацыю.


— На жаль, за папярэднія гады як з Расіяй, так і з рэгіёнам тавараабарот у нас знізіўся. Аднак пазітыўныя тэндэнцыі ў гэтым годзе даюць упэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі мы можам выправіць сітуацыю і аднавіць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Адным з перспектыўных кірункаў з'яўляецца аснашчэнне Міхайлаўскага горна-абагачальнага камбіната кар'ернай тэхнікай БелАЗ. Гэта адзін з самых буйных у Расіі і СНД камбінатаў па здабычы і абагачэнні жалезнай руды. Таксама сярод удзельнікаў дэлегацый — прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў Курскай вобласці, якіх цікавіць супрацоўніцтва з «Планарам» і Мінскім маторным заводам. Што датычыцца сельскай гаспадаркі, то расійскім гасцям могуць быць карыснымі сельскагаспадарчая тэхніка, пастаўкі элітнага насення збожжавых культур і агародніны, мінеральных угнаенняў.

Беларусь цікавая курскім партнёрам і сваімі дасягненнямі ў жыллёвым будаўніцтве. «У нас ёсць вопыт Мазырскага домабудаўнічага камбіната, які ўзводзіць у вас дамы. Ведаю, што ўжо ёсць кантракт на 2018 год па будаўніцтве дома. Калі патрэбна тут большая інтэнсіфікацыя, большыя аб'ёмы, мы гатовы разгледзець і падключыць іншыя трэсты», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым наш бок жадае, каб будаўнікі-беларусы ў Расіі працавалі калектывамі, а не паасобку. А праз пэўны час айчынныя спецыялісты вузкага профілю змогуць паўдзельнічаць у будаўніцтве Курскай АЭС-2.

У сваю чаргу, расійскі губернатар Аляксандр Міхайлаў адзначыў, што знешнегандлёвы абарот сёлета вырас за 9 месяцаў у параўнанні з 2016-м амаль у паўтара раза — асабліва шчыльна суб'ект Расійскай Федэрацыі супрацоўнічае з Гомельскай і Магілёўскай абласцямі, а ў гэты візіт плануе падпісаць пагадненне з Мінскім гарвыканкамам.

У тэму

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Аляксандрам Міхайлавым акрэсліў магчымы патэнцыял у двухбаковым супрацоўніцтве. Напрыклад, расійскіх партнёраў маглі б зацікавіць электробусы і новыя тралейбусы з аўтаномным ходам. Акрамя гэтага, беларускі бок можа прапанаваць выкананне праектаў «пад ключ», пастаўляючы ў тым ліку сістэму зарадкі для такога транспарту. Карысна для абодвух бакоў было б пашырыць кааперацыйныя сувязі. Сустрэчы паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасцяў дапамогуць лепш зразумець магчымасці супрацоўніцтва. Дарэчы, у Курскай дэлегацыі з 45 чалавек прыкладна 30 — гэта прадстаўнікі бізнес-структур.

У наступным годзе беларускім бокам запланавана будаўніцтва ў Курску энергаэфектыўнага 140-кватэрнага жылога дома. У нас ужо ёсць вопыт супрацоўніцтва па жыллі, але мы маглі б яго пашырыць на іншыя сферы. У Курскай вобласці, як і ў Беларусі, зараз ідзе будаўніцтва АЭС. Пуск першага энергаблока запланаваны на 2021 год, у нас — на 2019. Таму беларускія будаўнікі маглі б быць прыцягнуты для працы на Курскай АЭС-2.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дапаможам у будаўніцтве і працы на зямлі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.