Вы тут

53-ці Зорны паход урачыста стартуе 23 студзеня ад сцен БДПУ


У гэты дзень ў 9.00 каля помніка студэнтам і выкладчыкам універсітэта, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбудзецца ўрачысты мітынг. У мерапрыемстве прымуць удзел міністр адукацыі Ігар Карпенка, кіраўніцтва БДПУ, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, пасольстваў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь і іншыя афіцыйныя асобы.


53-ці інтэрнацыянальны Зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа будзе праходзіць з 23 да 26 студзеня 2018 года. Восем атрадаў агульнай колькасцю больш за 250 чалавек наведаюць за гэтыя дні ў Мінскай вобласці Крупскі, Барысаўскі, Стаўбцоўскі, Салігорскі раёны і горад Жодзіна , у Магілёўскай — Асіповіцкі раён і Бабруйск і ў Гродзенскай вобласці – Ашмянскі раён.

Удзельнікі паходу сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і ветэранамі працы, акажуць ім шэфскую дапамогу, правядуць мітынгі і ўскладуць памятныя вянкі да мемарыяльных комплексаў, брацкіх магіл салдат і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас паходу студэнты і выкладчыкі наведаюць установы адукацыі, дзе правядуць прафарыентацыйныя гутаркі са старшакласнікамі, майстар-класы па розных напрамках вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця і іншыя.

Разам са студэнтамі БДПУ з  Беларусі, Туркменістана, Кітая ў 53-м Зорным паходзе прымуць удзел і студэнты з Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Усходне-Казахстанскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.Н. Гумілёва (Рэспубліка Казахстан) і Бакінскага славянскага ўніверсітэта.

Даведка:

Упершыню Зорны паход прайшоў у 1966 годзе. Студэнты Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер БДПУ) прынялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Удзельнікі паходу стартавалі з розных населеных пунктаў краіны. На карце схема маршруту па форме нагадвала зорку, што і падарыла зімоваму паходу назву “зорны”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.