Вы тут

Акцыя ў памяць аб загінулых у Кемераве пройдзе ў Беларусі


Сёння ў 19:00 па ўсёй Беларусі пройдзе акцыя ў памяць аб загінулых у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемерава. Паведамленні з заклікам прыняць удзел у акцыі з'яўляюцца ў сацыяльных сетках.


У пабліку «Твой Мінск» прапануецца да 19:00 сабрацца на пляцоўцы каля Палаца спорту, каб запусціць у неба белыя шары. Аўтамабілістам прапануецца ў гэты ж час на адну хвіліну націснуць на клаксон.

Тым, хто не зможа ў гэты час быць у кропцы збору, прапануецца купіць белы шар і у 19:00 запусціць яго ў неба.

Беларусь у знак салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, прыспускае дзяржсцягі і адмяняе забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмяняецца трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.