Вы тут

Нацбанк выпускае ў абарачэнне манеты да юбілею пагранслужбы Беларусі


Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Пагранічная служба Беларусі. 100 год", паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


Фота: ru.diez.md

З 20 красавіка выпускаюцца срэбныя манеты наміналам Br20 (проба сплаву 925, наклад - 1,5 тыс. асобнікаў), медна-нікелевая - наміналам Br1 (тыраж - 2,5 тыс. асобнікаў).

На манеце намаляваны геральдычны знак-эмблема пагранічнай службы Беларусі, а таксама малюнкі гербаў гарадоў, у якіх размяшчаюцца тэрытарыяльныя органы пагранслужбы.

Манеты адчаканены ў АТ "Манетны двор Польшчы" (Варшава).

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.