Вы тут

Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць з 2 мая


Гарачае водазабеспячэнне ў Мінску пачнуць адключаць з 2 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама са спасылкай на УП "Мінсккамунцепласетка", паведамляе БЕЛТА.


Фота: oblast45.ru

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў асенне-зімовы перыяд будуць праведзены іх выпрабаванні і рамонт. Так, з 2 мая гарачая вада будзе адсутнічаць па вул. Красіна 7, 9, 20, 22, 23, 24, 25, 27, 29, 31, 31а, 45, 47, 49, 51, 53, 55, 57, 59, 61, 63, 65; Паўлоўскага 30, 32, 34, 40, 42, 44, 46, 48, 50, 50Б, 54, 54а, 66; на тэрыторыі воінскіх часцей 31802 і 2007. Графік адключэння гарачага водазабеспячэння ў маі размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.

Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання дадатковых рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак. Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння можна атрымаць у ЖЭУ раёнаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.