Вы тут

Лукашэнка: Бяспека - у адзінстве народа


Бяспека краіны - у адзінстве народа, моцнай унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што ў свеце зноў робіцца стаўка на сілу, у тым ліку ваенную, як спосаб забеспячэння і пашырэння сваіх інтарэсаў. "Чуваць галасы аб вяртанні халоднай вайны, нават больш - ледзяной. Гэта выбухованебяспечная сітуацыя. Яна з усёй відавочнасцю дэманструе, наколькі няўстойлівым можа быць мір", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перад тварам пагрозы цьмянеюць любыя дасягненні цывілізацыі, любыя матэрыяльныя даброты і амбіцыйныя асабістыя поспехі. "Таму разумеем: наша бяспека - у еднасці народа, у моцнай унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы", - заявіў Прэзідэнт.

"Стабільнасць і з'яднанасць грамадства, яго адзінства даліся нам нялёгка. Нам ёсць што губляць. І ёсць што абараняць. Усвядоміць гэта лепш своечасова. Каб не атрымалася потым, як у народзе кажуць: "Што маем - не беражом, страціўшы - плачам", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што адказнасць за мір і парадак ляжыць на кожным жыхары Беларусі - пачынаючы з уласнай сям'і, дома, горада або вёскі і заканчваючы краінай. "Калі мы разам - толькі тады мы сіла. І зможам процістаяць любым выклікам", - упэўнены беларускі лідар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.