Вы тут

Вырастуць мінімальныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да іх


У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) будуць праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 24 красавіка 2018 года нумар 47 БПМ з 1 мая па 31 ліпеня 2018 года ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br206,58. Новы БПМ павысіўся на 3,6 працэнта ў параўнанні з нарматывам, якія дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года (Br199,32), адпаведна павялічваюцца і памеры пенсійных выплат.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах сакавіка 2018 года): у сярэднім на душу насельніцтва - Br206,58, працаздольнае насельніцтва - Br229,78, пенсіянеры - Br157,5, студэнты - Br199,75, дзеці ва ўзросце да 3 гадоў - Br132,98, дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br183,35, дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br223,91.

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце (назначаецца асобам, якія маюць стаж 25 (20) гадоў у мужчын і жанчын) з улікам даплаты ў памеры 20 працэнтаў сярэдняй заработнай платы для вылічэння пенсій складзе Br191,03 (Br51,65 - мінімальны памер, Br139,38 - даплата).

Сацыяльныя пенсіі, якія назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі, павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства (110 працэнтаў БПМ) - да Br227,24, інвалідам з дзяцінства II групы (95 працэнтаў БПМ) - Br196,25, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям па прычыне страты карміцеля на кожнае дзіця (85 працэнтаў БПМ) - Br175,59, інвалідам III групы (75 працэнтаў БПМ) - Br154,94, асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост (50 працэнтаў БПМ) - Br103,29, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя (80-110 працэнтаў БПМ) - ад Br165,26 да Br227,24.

Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў складзе для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым Br51,65, для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br38,73. Надбаўка да пенсій прадугледжана інвалідам I групы - Br51,65, пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br25,82.

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, асоб, узнагароджаных ордэнамі Айчыны і Славы трох ступеней, інвалідаў вайны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.