Вы тут

Парк цягнікоў метро абновяць на 20 млн рублёў


На набыццё электрацягнікоў для сталічнага метро накіруюць рэшткі сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама ў памеры больш за 20 млн рублёў.


Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сталічныя дэпутаты таксама вызначылі даходы і выдаткі інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама на 2018 год, якія складуць звыш BYN107,3 млн і BYN41 млн адпаведна. У планах пералічыць больш за BYN66,3 млн рублёў у рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд. Тыя сродкі, што засталіся ў фондзе на пачатак года, а гэта больш за 20 мільёнаў рублёў, перададуць у Мінскі метрапалітэн для абнаўлення парка электрацягнікоў.

Акрамя таго, рашэннем выдзяляюцца дадатковыя сродкі з бюджэту горада на падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пэўную суму атрымае і прадпрыемства «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» на работы па рамонце вулічна-дарожнай сеткі, прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі для прывядзення ў парадак будынкаў, якія прылягаюць да спартыўных аб'ектаў. У «Мінгарсвятло» накіруюць сродкі для стварэння новых элементаў святочнага асвятлення і ўстаноўкі асвятляльнага абсталявання.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.