Вы тут

Канфіскацыю ў Беларусі плануецца замяніць штрафам


Пра гэта паведаміў сёння член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чакан.


Такія навелы прадугледжаны законапраектам аб змене некаторых кодэксаў. Карэкціроўкі датычацца цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а таксама Крымінальна-выканаўчага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў.

Цяпер шэраг злачынстваў караецца у тым ліку канфіскацыяй маёмасці. Яе плануецца замяніць штрафам. Але пры гэтым нажытыя злачынным шляхам грошы, маёмасць усё роўна будуць канфіскоўвацца. Прычым незалежна ад таго, на каго яно зарэгістравана, растлумачыў парламентарый.

Як паведамлялася, законапраект прадугледжвае папраўкі ў арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), якія прадугледжваюць зніжэнне ніжняй мяжы пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па ч.2 і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі па ч.3.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.