Вы тут

Чаму не цвіце бульба?


Бульбу вырошчваюць амаль усе агароднікі, і, калі яна не цвіце, пачынаюць хвалявацца за ўраджай. Гэты неспакой цалкам апраўданы. Дык чаму не цвіце бульба і што з гэтым рабіць?


Калі цвіце бульба? Перыяд цвіцення ў большасці сартоў прыпадае на 35-я суткі пасля высадкі ў глебу. Калі праводзілася перадпасадачнае прарошчванне бульбы, гэты перыяд можа скараціцца (25—30-я суткі). Але варта ведаць, што некаторыя сарты наогул не цвітуць па сваёй біялагічнай прыродзе і будове іх генетычнага спадчыннага кода. Раннія гатункі бульбы наогул не цвітуць. Клубні фарміруюцца яшчэ да перыяду цвіцення, а збор ураджаю можна праводзіць ужо на 35—42-я суткі пасля пасадкі.

Існуюць яшчэ і ультрараннія сарты, якія хутка фарміруюць клубні і таксама не цвітуць, сыходзячы ад шматлікіх захворванняў і шкоднікаў бульбы. Збор ураджаю ажыццяўляецца на 28—32-я суткі пасля высадкі ў глебу.

Акрамя бульбы, якая не цвіце, існуюць сарты, якія можна класіфікаваць на наступныя катэгорыі:

  • Цвітуць добра. Градка з такімі кустамі выглядае як суцэльны кветнік.
  • Слаба цвітуць. Бульбяное поле мае выгляд кветкавай градкі, на якой не ўсе кветкі ўзышлі.
  • Рэдка цвітуць. На ўчастку з бульбай вельмі рэдка можна ўбачыць кветкі. Гэта абсалютна нармальны стан.

Акрамя генетычных прычын нецвіцення бульбы варта адзначыць прыродныя і пажыўныя фактары. Некаторыя сарты не цвітуць у засушлівы перыяд, але і пры нармальных умовах перыяду цвіцення можна і не заўважыць з прычыны маленькіх рэдкіх кветак.

Такім чынам, у сувязі з наяўнасцю сартоў бульбы, якія не цвітуць, варта разумець, што цвіценне не ўплывае на фарміравання клубняў. Некаторыя нават спецыяльна абрываюць кветкі і бутоны. Вядома, гэтага рабіць не трэба. Навукоўцы даказалі, што абрыванне кветак шкодзіць бульбоўніку і клубням, паколькі перасоўванне чалавека паміж радамі спрыяе абрыву мноства лісткоў і нават сцёблаў расліны, а таксама затоптванню глебы. Гэта і можа прывесці да страты значнай колькасці ўраджаю.

Галоўнымі фактарамі паспяховага ўраджаю з'яўляюцца здаровы агульны выгляд расліны і своечасовы догляд.

Зусім не варта засяроджвацца на цвіценні — гэта не галоўнае. Цвіценне з'яўляецца толькі арыенцірам для кантролю над часам гатоўнасці клубняў. У большасці сартоў перыяд з'яўлення бутонаў і цвіцення супадае з пачаткам фарміравання клубняў.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.