Вы тут

Аўстралійскі мастак размалюе шматпавярховы дом у Мінску


Аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі размалюе шматпавярховы дом у Мінску, паведамілі арганізатары праекта Urban Myths.


Фота: news.artnet.com

Замежны госць будзе знаходзіцца ў сталіцы з 1 жніўня, цяпер ідзе збор сродкаў на куплю фарбаў і матэрыялаў, арэнду спецтэхнікі.

Фінтана Мэгі называюць легальным бунтаром, а яго меланхалічныя творы з дапамогай метафар ілюструюць тое, што адбываецца ў грамадстве. Адышоўшы ад традыцыйнага графіці, мастак распрацаваў свой уласны стыль манументальнага жывапісу, для якога характэрна эклектыка, што ўключае ў сябе як вобразы са штодзённага жыцця, так і нечаканыя сюжэты. Мэгі падкрэслівае незвычайную і цудоўную прыроду таго, што мы звычайна не заўважаем. Дзякуючы архітэктурнаму бэкграўнду, фрэскі Фінтана ідэальна інтэграваны ў гарадское асяроддзе.

Раней у сталіцы па вуліцы Сталетава з'явіўся мурал іспанскага мастака на тэму Купалля. На ім паказана дзяўчына, якая ідзе шукаць Папараць-кветку.

Праект Urban Myths стартаваў у 2015 годзе. Мастакі з іншых краін прыязджаюць у Мінск, не маючы эскізаў і не ўяўляючы загадзя сцяну, на якой давядзецца тварыць. Дзякуючы Urban Myths Беларусь трапіла на карту сусветнага стрыт-арту, з'явіўшыся ў шматлікіх сусветных аглядах. У Мінску з'явіліся такія работы, як "Дзяўчына ў вышыванцы", "Чалавек без імя", "Жывое сэрца".

"За кожнай работай серыі стаіць гісторыя. Уважліва выбіраючы ўдзельнікаў праекта, мы ставім мэту паказаць разнастайнасць сучаснага сусветнага манументальнага мастацтва, імкнёмся да развіцця сэнсавага стрыт-арту, папулярызуем асобы аўтараў, іх ідэі і канцэпцыі", - адзначаюць арганізатары праекта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.