Вы тут

Першыя вынікі залічэння на бюджэтную форму навучання агучылі ў БДУ


На факультэце міжнародных адносінаў пабіты леташні рэкорд. Новы складае 387 балаў!


Усяго на ФМА залічаны 67 абітурыентаў. На спецыяльнасці "лінгвакраіназнаўства" прахадны бал склаў 383 (у 2017 годзе быў 381). Пяць абітурыентаў былі залічаны без экзаменаў.

На спецыяльнасць "мытная справа" залічаны 17 абітурыентаў. Сярод залічаных двое  прыняты без іспытаў і шэсць - па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 372 (у 2017 годзе - 359).

На групу з двух спецыяльнасцяў эканамічнага профіля гэтага факультэта па аб'яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў, прахадны бал склаў 377 (у 2017 годзе - 366). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі: "сусветная эканоміка" - 387 (у 2017 годзе  - 371); "менеджмент" (напрамак - менеджмент у сферы міжнароднага турызму) - 377 (у 2017 годзе - 366).

На групу з двух спецыяльнасцяў профілю міжнародныя адносіны па аб'яднаным конкурсе залічана 22 абітурыента, прахадны бал склаў 382 (у 2017 годзе - 384). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі: "міжнароднае права" - 382 (у 2017 годзе - 384);  "міжнародныя адносіны" --  383 (у 2017 годзе - 384).

На факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій па спецыяльнасцях аб'яднанага конкурсу дзённай формы навучання залічана 204 абітурыента, з іх адзін прыняты без экзаменаў. Прахадны бал склаў 265 (у 2017 годзе - 284). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі: "камп'ютарная бяспека" (напрамак - радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі) -- 317 (у 2017 годзе - 317); "прыкладная інфарматыка" (напрамак - інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм) --  310 (у 2017 годзе  309); "радыёфізіка" - 278 (у 2017 годзе  - 295); "аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" - 283 (у 2017 годзе - 290); "фізічная электроніка" - 265 (у 2017 годзе - 284).

На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па аб'яднаным конкурсе залічаны 276 абітурыентаў, прахадны бал склаў 327 (у 2017 годзе - 335). Сярод залічаных 33 прыняты без экзаменаў. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і напрамках: "прыкладная інфарматыка" (напрамак - праграмнае забеспячэнне камп'ютарных сістэм) - 371 (у 2017 годзе. - 372); "інфарматыка" - 364 (у 2017 годзе - 360); "актуарная матэматыка" - 339 (у 2017 годзе 352); "камп'ютарна бяспека" (напрамак - матэматычныя метады і праграмныя сістэмы) - 356 (у 2017 годзе - 352); "прыкладная матэматыка" - 340 (у 2017 годзе - 341);  "эканамічная кібернетыка" - 327 (у 2017 годзе - 335).

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук прыме 64 першакурсніка. На спецыяльнасць "сацыяльныя камунікацыі"  прахадны бал знізіўся з 365 у мінулым годзе да 355 у цяперашнім. На "сацыялогіі" таксама падзенне: 298 балаў супраць 345 у 2017-м. Прахадны бал на спецыяльнасць "філасофія" склаў усяго 296 (у 2017-м - 345).

Затое крыху падраслі прахадныя балы на спецыяльнасцях "псіхалогія" (326 супраць 325 у 2017 годзе)  і "сацыяльная праца" (274 супраць 263 у 2017-м).

На спецыяльнасць "тэалогія"  Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла залчны 25 абітурыентаў, а прахадны бал склаў усяго 163 (у 2017 годзе - 226).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.