Вы тут

Старшакласнікі змогуць праходзіць прафпадрыхтоўку ў ССНУ і ВНУ


Пастановай Савета Міністраў ад 2 жніўня 2018 года № 575 у Палажэнне аб бесперапынным прафесійным навучанні па прафесіях рабочых уключаны новыя нормы. Яны ўстанаўліваюць магчымасць арганізацыі працоўнага навучання для вучняў 10—11 (12) класаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі праз прафпадрыхтоўку не толькі ў агульнаадукацыйных установах.


У прыватнасці, прадугледжана, што вучні старшых класаў школ і гімназій (ліцэяў) змогуць праходзіць такое навучанне ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, установах дадатковай адукацыі дарослых, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на аснове дагавораў аб прафпадрыхтоўцы рабочага (служачага) на платнай аснове.

Выдаткі па гэтых дагаворах будуць аплачвацца за кошт бюджэтных сродкаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, прадугледжаных на працоўнае навучанне старшакласнікаў, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам (даходаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці — арганізацыі гурткоў на платнай аснове, арэнды памяшканняў).

Як паведамлялася раней, тыпавы вучэбны план на 2018/2019 навучальны год прадугледжвае ўвядзенне ў 10 класе прадмета «Працоўнае навучанне». Раней вывучэнне гэтай дысцыпліны завяршалася ў 9 класе. З 1 верасня ў рамках згаданага вучэбнага прадмета дзесяцікласнікі будуць атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у аб'ёме 6 гадзін у тыдзень.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Школьная праграма + прафесійныя навыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.