Вы тут

Цэнтр касмічнага раслінаводства


У правінцыі Шаньсі на паўночным захадзе Кітая створаны новы даследчы цэнтр па вырошчванні раслін у космасе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


У яго задачы ўваходзіць прымяненне касмічных тэхналогій для культывавання якасных саджанцаў дрэў для праекта Кітая "Зялёная кітайская сцяна", закліканага прадухіліць пашырэнне пустыняў на тэрыторыі краіны. Цэнтр заснаваны тэхналагічнай кансалтынгавай кампаніяй Space Biology пры Кітайскай акадэміі касмічных тэхналогій у супрацоўніцтве з мясцовай раслінаводчай кампаніяй, размешчаны ў дзяржаўнай паказальнай сельскагаспадарчай зоне Янлін.

 Касмічнае раслінаводства аб'ядноўвае астранаўтыку і сельскагаспадарчыя навукі.  Насенне раслін адпраўляецца ў космас на касмічным караблі.  Пасля вяртання на Зямлю насенне, якое ва ўмовах космасу магло мутаваць, адбіраюць і сеюць для вывядзення новых відаў раслін. Яны адрозніваюцца больш высокай якасцю і ураджайнасцю. Акрамя гэтага, цэнтр, які служыць таксама лабараторыяй для касмічнага насенняводства, будзе займацца аховай дастаўленага з космасу насення, правядзеннем далейшай селекцыі і тэставаннем насення на Зямлі.

 Як паведамілі ў зоне Янлін, Дзяржаўнае ўпраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі дало цэнтру заданне адправіць 20 відаў дрэў у космас і вырасціць якасныя саджанцы для праекта "Зялёная кітайская сцяна", у рамках якога ў паўночных, паўночна-заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны фарміруюцца ахоўныя  лесапалосы.

 Кітай займаецца распрацоўкай тэхналогіі насенняводства ў космасе на працягу больш за 30 гадоў і на дадзены момант правёў больш за 70 эксперыментаў, у ходзе якіх у космас было адпраўлена больш за 6000 відаў насення.  230 з іх паспяхова прайшлі селекцыю, уключаючы насенне збожжавых, гародніны і кветак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.