Вы тут

Як у Мінску прайшоў Дзень без аўтамабіля


Месцам правядзення свята традыцыйна стала частка вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Аўтамабілісты ўвесь дзень маглі карыстацца сталічным грамадскім транспартам бясплатна, а вечарам усе жадаючыя далучыліся да велапрабегу па галоўным праспекце Мінска.


Перад гледачамі выступілі шмат вядомых творчых калектываў, сярод якіх тэатр "Інжэст". 

Таксама можна было ўбачыць экстрым-выступ веласіпедыстаў. 

Мінскае гарадское ўпраўленне МНС падрыхтавала аўтамабіль-пярэкрут.

Дэвіз Сусветнага дня без аўтамабіля - "Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця". 

Упершыню акцыя прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Штогод 22 верасня да акцыі далучаюцца каля 35 краін свету.

У Беларусі Дзень без аўтамабіля праводзіцца з 2008 года.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.