Вы тут

У Беларусі адзначаны новы від птушкі – стрынатка-рэмез


Яна можа стаць 333-й у спісе нашай арнітафаўны. Як расказалі журналісту “Звязды” у грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, птушку злавілі і закальцавалі на Віцебшчыне арнітолагі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч.


Стрынатка-рэмез трапіла ў сеткі пры пры адлове птушак на запіс голасу. Адбылося гэта 2 кастрычніка ў Вехнядзвінскім раёне Віцебшчыны, у пойме ракі Свольны. Арнітолагі вырашылі праверыць патэнцыял новага месца на новыя віды – і, як бачым, удала.  

Магчыма, стрынатка-рэмез была ў Беларусі і раней, — разважае  Дзяніс Кіцель. -- Яна ў 1990-х гадах гнездавалася вельмі блізка да нашай мяжы. Напэўна, арнітолагі ў тыя часы прапусцілі яе. Як мы прапусцілі залёт сібірскай завірушкі: гэтая птушка была ў Еўропе ўсюды, але ў нас заўважана не была.

Гэта ўжо трэці новы від, зарэгістраваны супрацоўнікамі станцыі кальцавання птушак “Сасновы бор” для Беларусі. Раней на самай поўначы Расонскага раёна, дзе размяшчаецца станцыя, былі адлоўлены і закальцаваныя першая  пячураўка-зарнічка (у 2014 годзе) і стрынатка-крошка (у 2017 годзе).

А на рахунку Дзяніса Кіцеля ўжо 5 новых для Беларусі відаў птушак: акрамя згаданых трох відаў —  горная пліска і чайканосая крычка. http://ptushki.org/bird/220.htmlЦяпер ён спадзяецца прывабіць на запіс голасу і злавіць каральковую пячураўку, якой пакуль няма ў спісе птушак Беларусі.

Стрынатка-рэмез (Emberiza rustica) – таёжны від, распаўсюджаны шырокай паласой ад Паўночнай Еўропы праз поўнач Усходняй Еўропы, Сібір да Камчаткі і Алеуцкіх астравоў. З канца ХІХ стагоддзя адзначана пашырэнне распаўсюджання віду на захад – у Эстонію, Латвію, Швецыі і Нарвегію. Падчас  сезонных міграцый залятае ў многія краіны Еўропы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.