Прэзідэнт UFC Дэйна Уайт запэўніў прыхільнікаў, што расійскі баец Хабіб Нурмагамедаў не пакіне арганізацыю, піша eurosport.ru.
"З Хабібам у нас усё добра, ён застаецца. Усё будзе ў парадку. Мы прапрацавалі гэтае пытанне, у нас усё будзе нармальна. Відавочна, ён быў трохі засмучаны і ўскіпеў. Паслухайце, апошні бой быў для яго вельмі эмацыйным. Але Хабіб - выдатны хлопец, і ў нас заўсёды былі выдатныя адносіны.
Хабіб застаецца ў UFC. Наконт Зубайры Тухугава я пакуль не ўпэўнены на 100%", - прыводзіць словы Уайта TMZ.
6 кастрычніка пасля бою супраць Конара Макгрэгара Нурмагамедаў пакінуў межы актагона і ўступіў у сутычку з прадстаўнікамі ірландскага байца. Тухугаў быў адным з членаў каманды Хабіба, які заляцеў у актагон і атакаваў Макгрэгара.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».