Вы тут

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце смяротнага ДТЗ у Гомелі


Па факце ДТЗ са смяротным канцом на цэнтральнай вуліцы ў Гомелі распачата крымінальная справа. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.


Фота: Следчы камітэт Беларусі

Аварыя адбылася 11 лістапада ў 21.45. 20-гадовы кіроўца, рухаючыся на Renault па вуліцы Савецкай у раёне прыпынку "Рэмбыттэхніка", не справіўся з кіраваннем, выехаў праз бардзюр на абочыну, урэзаўся ў апору лініі электраперадачы. Ад удару аўтамабіль выкінула на праезную частку, дзе ён перакуліўся.

У выніку аварыі кіроўца, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр на месцы ДТЗ, 18-гадовы пасажыр атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Следства высвятляе ўсе абставіны ДТЗ, прызначаны экспертызы.

Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якія сталі відавочцамі ДТЗ, а таксама да тых, хто валодае запісамі відэарэгістратара з месца здарэння з просьбай звярнуцца ва УСК па Гомельскай вобласці па тэлефонах: (8029) 345-29-37, 69-31-23.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.