Вы тут

Макей: Беларусь была і ёсць выключна мірнай дзяржавай


Аб гэтым заявіў падчас размовы з журналістамі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, падводзячы вынікі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Расіі. 


Мерапрыемства — пляцоўка, каб “зверыць гадзіннікі” па выкліках на міжнароднай арэне і пытаннях супрацоўніцтва. На сустрэчы абмяркоўвалася партнёрства ў інтэграцыйных саюзах на Еўразійскай прасторы, СНД, АДКБ  і структурах АБСЕ і ААН. Таксама ў фокусе ўвагі —  праблема міжнароднай бяспекі.

Адзначыў Уладзімір Макей асаблівую інтэнсіўнасць дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях у бягучым годзе. Міністр замежных спраў звярнуў увагу, што традыцыйна сустрэчы з расійскімі калегамі праходзяць у “цёплай, сяброўскай атмасферы”.

Не зняты да канца з двухбаковага парадку дня пытанні эканомікі —  урэгуляванне моманту, звязанага з падатковым манеўрам у Расіі і нафтаздабычай. Яны на+прамую ўплываюць на баланс ў тавараабароце —  беларускі экспарт за дзевяць месяцаў гэтага года вырас усяго толькі на 0,6%, а імпарт на 22%.                             

“Мы ўчора ў фармаце адзін на адзін з Сяргеем Віктаравічам (Лаўровым - Аўт.) абмеркавалі шэраг пытанняў міжнароднай павесткі дня, двухбаковых адносін, сітуацыю ў рэгіёне”, — сказаў Уладзімір Макей, адзначыўшы, што перагаворы з расійскім калегам не абышліся толькі пасяджэннем сумеснай калегіі.

Сяргей Лаўроў у сваю чаргу ацаніў, што ў апошні час Беларусь стала пляцоўкай шэрагу міжнародных сустрэч — пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы, групы высокага ўзроўню пад старшынствам намеснікаў прэм’ер-міністраў і Форуму рэгіёнаў. Сустрэча міністраў сёння прайшла напярэдадні значнай падзеі — Саўміна Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца 13 снежня ў Брэсце.

Па словах Сяргея Лаўрова, на ім "будуць прыняты вельмі важныя рашэнні, якія ўмацоўваюць нашу інтэграцыю”.

“Мы даём станоўчую адзнаку і інтэграцыйнаму супрацоўніцтву ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, дамовіліся працягваць садзейнічаць расшырэнню і ўмацаванню знешніх сувязяў ЕАЭС у тым ліку з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, з краінамі АСЕАН, з Кітайскай Народнай Рэспублікай у рамках злучэння еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў  з кітайскай праграмай “Адзін пояс — адзін шлях”, — паведаміў Сяргей Лаўроў.

Процідзеянне фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, перагляду яе вынікаў, недапушчальнасць гераізацыі фашыстаў, па словах міністраў, таксама стала адной з важнейшых тэм сустрэчы. Гэтыя ідэі будуць рэалізоўвацца ў рамках умацавання сумеснай культурна-гістарычнай прасторы.

І канечне, увага двух краін будзе скіравана на міжнародную бяспеку ва ўсіх яе вымярэннях, у тым ліку кібер- і інфармацыйнай прасторы. Міністры выказалі заклапочанасць у сувязі з узмацненнем ваеннай актыўнасці НАТА каля нашых межаў,  а таксама з намерам Вашынгтона выйсці з Дагавора аб ліквідацыі рекатаў сярэдняй і малой дальнасці. Гэта — выклікі як і для Саюзнай дзяржавы, так і для АДКБ.

Па выніках сустрэчы міністры падпісалі Пастанову калегіі і План кансультацый МЗС на 2019 год.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.