Пры падрыхтоўцы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз бакі змаглі знайсці разумны баланс кампрамісаў. Такое меркаванне журналістам выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае БЕЛТА.
"Гэта баланс кампрамісаў. Розныя варыянты былі, але я лічу, што ў канчатковым выніку дасягнуты прымальны для ўсіх бакоў варыянт", - заявіў міністр.
Паводле яго слоў, для беларускага боку было галоўным, каб грамадзяне трэціх краін маглі бесперашкодна праязджаць сумесную граніцу. "У нас ёсць агульная граніца ў рамках Саюзнай дзяржавы, яе ахова забяспечваецца надзейным чынам. З'яўляючыся транзітнай дзяржавай, мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб наша сумесная граніца была не перашкодай, а забяспечвала магчымасць свабоднага перамяшчэння. Нам здаецца, што гэта пагадненне дае такую магчымасць", - сказаў Уладзімір Макей.
Як было заяўлена ў канцы лістапада, Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні па падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні віз. "Усе тэхнічныя моманты ліквідаваны. Сёння высокая гатоўнасць да падпісання гэтага дакумента", - паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.
Работа над праектам дакумента прадаўжалася паўтара года. Яго плануецца падпісаць на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое адбудзецца 13 снежня ў Брэсце.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.