Вы тут

У Мексіцы пры выбуху трубаправода з гаручым загінуў 21 чалавек


У выніку выбуху і пажару на трубаправодзе з гаручым ў раёне горада Тлауэлільпан штата Ідальга ў Мексіцы, паводле апошніх афіцыйных даных, загінуў 21 чалавек і 71 пацярпеў, праінфармаваў у Twitter губернатар рэгіёну Амар Фаяд, перадае БЕЛТА.


Выбух і пажар адбыліся ўвечары 18 студзеня на месцы нелегальнай ўрэзкі ў трубаправод. У гэты час там знаходзіліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія займаліся зборам паліва. Да цяперашняга часу пажар патушаны.

Як паведамляе ТАСС, у сувязі з трагедыяй у краіне пачала працу Нацыянальная камісія па надзвычайных сітуацыях. Улады Мехіка накіравалі ў Ідальга чатыры верталёта з лекарамі для аказання дапамогі пацярпелым. Раней прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор даў указанні ўраду аказаць неабходную дапамогу пацярпелым пры пажары.

Улады Мексікі з канца 2018 года пачалі актыўна змагацца з крадзяжамі гаручага, прыцягваючы да вырашэння гэтай задачы узброеныя сілы. Летась у краіне было выяўлена звыш 12,5 тыс. нелегальных урэзак ў трубаправоды кампаніі Pemex, што на 45% больш, чым за той жа перыяд 2017 года. Страты кампаніі з-за крадзяжоў паліва і нафты перавысілі 60 млрд песа (больш за $ 3 млрд) у год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.