Вы тут

АБФФ адправіла заяўку на правядзенне Суперкубка УЕФА-2021


Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" накіравала ва УЕФА заявачнае дасье па мінскім стадыёне "Дынама" на правядзенне матчу за Суперкубак Еўропы 2021, паведамляе by.tribuna.com.


Акрамя "Дынама" матч Суперкубка-2021 хочуць прыняць яшчэ тры стадыёна: "Алімпійскі" (Хельсінкі, Фінляндыя), "Уіндзар Парк" (Белфаст, Паўночная Ірландыя), "Металіст" (Харкаў, Украіна).

У 2019 годзе гаспадаром сустрэчы паміж трыумфатарам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы 14 жніўня будзе "Вадафон Арэна" ў турэцкім Стамбуле. У 2020-м Суперкубак будзе разыграны на "Эштадзіу-ду-Драган" у партугальскім Порту.

Уладальнікамі гэтага трафея станавіліся 24 клуба, самымі тытулаванымі з'яўляюцца "Барселона" і "Мілан", у якіх па пяць Суперкубкаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.