Вы тут

У Мінску п'яны кіроўца ўрэзаўся ў чатыры машыны і аўтобус


У Мінску п'яны кіроўца ўрэзаўся ў чатыры машыны і аўтобус. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся сёння. "Паводле папярэдняй інфармацыі, нецвярозы кіроўца аўтамабіля "Мэрсэдэс" пашкодзіў тры аўто на стаянцы каля аднаго з дамоў па вуліцы Бурдзейнага. Ён паспрабаваў схавацца з месца здарэння - выехаў на вуліцы Бурдзейнага на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з "Сітраенам", а пасля накіраваўся ў бок вуліцы Якубоўскага. Насупраць дома №25 на вуліцы Бурдзейнага адбылося сутыкненне з аўтобусам. Пасля ДТЗ кіроўцe аўто ўтрымлівалі грамадзяне да перадачы праваахоўнікам. Зараз мужчына знаходзіцца ў медыцынскfq установе", - распавялі ў ДАІ.

Праводзіцца праверка. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель раней быў пазбаўлены правоў за кіраванне аўтамабіля ў нецвярозым стане.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.