Вы тут

Рым — за мір!


Разгортваецца дзейнасць Культурна-­адукацыйнага цэнтра “Францыск Скарына” ў італьянскай сталіцы


Вялікдзень святкуюць дзеці ў Цэнтры Скарыны ў Рыме

У рэдакцыю напісала Ніна Пашчанка, прэзідэнт Культурна-адукацыйнага цэнтра “Францыск Скарына”. Ён быў адкрыты пры падтрымцы Амбасады Беларусі ў Італіі 1 снежня 2018 года — гл. у Facebook: scuolaFSkaryna. Да таго ж Ніна Ігараўна — віцэ-прэзідэнт МКЦ “Содружество”, які аб’яднаў прадстаўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы й супрацоўнічае з 23 краінамі.

У інтэрнэце ёсць інфармацыя пра Цэнтр Скарыны на сайце Расійскага цэнтра навукі й культуры ў Рыме (прадстаўніцтва Россотрудничества). Даведаліся: там “в школе выходного дня ребята от 5 до 16 лет изучают русский язык, литературу, математику, окружающий мир, географию, логику и развивают речь”. Спадзяемся з часам даведацца: пра што з духоўнай спадчыны нашых продкаў, з жыцця сучаснай Беларусі расказваюць дзецям выкладчыкі ў цэнтры, што носіць імя беларуса-палачаніна.

Удзельнікі і госці святочнай імпрэзы ў гонар Дня Перамогі

Ніна Пашчанка напісала, што ў Культурна-адукацыйным цэнтры “Францыск Скарына” прайшла святочная імпрэза ў гонар Уваскрасення Хрыстова. “Выступіў настаяльнік Нікольскага храма Рыма, святар Сергій Варонін. Ён распавёў пра гісторыю свята, і потым вучні школы атрымалі ад яго салодкія падарункі. Хлопчыкі й дзяўчынкі на Велікодным свяце чыталі вершы, вадзілі карагоды, гулялі, нават казку інсцэнавалі”. Другі допіс зямлячкі — пра імпрэзу ў цэнтры ў гонар Дня Перамогі. Ён прайшоў 11 мая. “Спачатку выступілі дыпламаты Беларусі, Расіі, Казахстана. Пры тым старшы дарадца Амбасады Беларусі ў Італіі Вольга Далгаполава нагадала: 3 ліпеня Беларусь адсвяткуе 75-годдзе Вызвалення. Выступіла й Гулістан Хамзаева, наш ганаровы госць, жонка былога Амбасадара Казахстана ў Італіі — яна падарыла нашаму Цэнтру сваю кнігу з дарчым надпісам. Выступалі іншыя дыпламаты, госці цэнтра, прадстаўнікі культурных цэнтраў і асацыяцый. “Вучні са школы пры Пасольстве Расіі спявалі песні, чыталі вершы, зладзілі маленькі спектакль. З дапамогай вядомых у Рыме музыкантаў і спевакоў канцэрт доўжыўся паўтары гадзіны. Мы разам плакалі, спявалі, успаміналі і ганарыліся продкамі, дзякавалі ўсім, хто падарыў нам мір. Пасля канцэрта госці разглядалі малюнкі, дасланыя з мінскай 147-й школы, з якой мы сябруем”. А напрыканцы свята ўсе разам спявалі песню “День Победы”.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.