Вы тут

Сібірскія "Крывiчы" будуць спяваць у музеі гісторыі беларускай літаратуры


У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 22 ліпеня адбудзецца творчая сустрэча з іркуцкімі беларусамі - удзельнікамі гурта «Крывiчы». Аб гэтым расказаў «Мінск-Навінам» дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў.


- У сценах музея расійскі творчы калектыў «Крывiчы» прадставіць мінчанам сваю праграму «Песні і танцы беларусаў Іркуцкай вобласці», - растлумачыў Міхаіл Рыбакоў. - Фальклорныя рэлікты былі запісаныя групай падчас этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, у якіх у самым пачатку ХХ стагоддзя апынуліся перасяленцы з беларускіх земляў. Вядома, яны прывезлі з сабой свае звычаі, культуру, у тым ліку песні.

Група аўтэнтычных спеваў «Крывiчы» заснавана ў 2009 годзе па ініцыятыве расіяніна, сібірскага беларуса Алега Рудакова. Кіруе групай Вольга Галанава.

«Крывiчы» даюць другое жыццё традыцыйным беларускім абрадавым спевам - выконваюць іх у старадаўняй манеры. Усе ўдзельнікі групы нарадзіліся ў Сібіры, але з задавальненнем вывучаюць беларускую гісторыю і мову. «Крывiчы» не раз выступалі ў Беларусі, у тым ліку на Фестывалі мастацтваў беларусаў свету.

Сустрэча з «Крывiчамi» у музеі пройдзе ў рамках праекта «У сэрцы з Радзімай».

Пачатак у 18:00. Уваход вольны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.