Вы тут

На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у верасні пачне працаваць кінаклуб


На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у верасні пачне працаваць кінаклуб, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар кампаніі Уладзімір Карачэўскі.


"Два-тры разы ў месяц па чацвяргах на кінастудыі мы плануем арганізоўваць творчыя сустрэчы з кінематаграфістамі. Мы хочам, каб кінасупольнасць пачала сустракацца, гэта падтрымліваюць і Саюз кінематаграфістаў, і Гільдыя кінаакцёраў Беларусі, - расказаў гендырэктар. - Сустрэчы да канца года будуць прысвечаны гісторыі беларускага кіно і айчынным мэтрам, такім як Вячаслаў Нікіфараў, Анатоль Алай, Ігар Волчак, Валерый Рыбараў. Іх фільмы мы плануем прадставіць у ВНУ, каб потым на сустрэчу студэнты і творчая моладзь прыйшлі падрыхтаванымі. А з новага года пачнём праводзіць перадпрэм'ерныя паказы, сустрэчы са сцэнарыстамі, рэжысёрамі, аператарамі, акцёрамі, пітчынгі і кінаканцэрты".

  • Уладзімір Карачэўскі расказаў таксама, што на верасень запланавана правядзенне I Савета дырэктараў дзяржаўных кінастудый постсавецкіх краін. "Мы з нашымі калегамі з розных краін пагутарылі на фестывалях і вырашылі, што пара наладжваць супрацоўніцтва. У нас жа шмат агульнага, у той жа час у кожнага ёсць свой вопыт, рэсурсы - творчыя, вытворчыя, свае праблемы, якімі трэба было б падзяліцца", - адзначыў гендырэктар.

Сярод запрошаных удзельнікаў - прадстаўнікі "Кыргызфільма", "Узбекфільма", "Таджыкфільма", "Казахфільма", "Грузія-фільма". Таксама прапанавана "Азербайджанфільму", "Сахафільму" і некаторым расійскім кампаніям, у тым ліку "Ленфільму" і Кінастудыі Горкага, далучыцца да міжнароднай сустрэчы. У час яе запланаваны кінатыдзень дружбы. "Мы хочам, каб кожоьная студыя прывезла па два свае фільмы, што прадстаўляюць іх мінулае і сучаснае, дзякуючы чаму мы зможам прэзентаваць кожную кінакампанію, - падзяліўся планамі Уладзімір Карачэўскі. - Думаю, атрымаецца цікавая сустрэча і змястоўная размова, таму што мы таксама запросім кіназнаўцаў, творчую грамадскасць, прадстаўнікоў пасольстваў. Але гэта будзе і важная рабочая сустрэча, на якой абмяркуем заканадаўчыя аспекты ў галіне кінаіндустрыі".

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.