Вы тут

У абітурыентаў ёсць апошні шанц трапіць на «бюджэт»


Дадатковы набор на вакантныя бюджэтныя месцы абвешчаны ў некаторых ВНУ. Адпаведную інфармацыю трэба шукаць на сайтах вышэйшых навучальных устаноў.


Так, у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на спецыяльнасці «агранамія» засталіся 32 свабодныя месцы. Адно вакантнае месца ёсць на спецыяльнасці «аграхімія і глебазнаўства». І 46 месцаў — на спецыяльнасці «заатэхнія». Для паступлення сюды абітурыенты павінны падаць сертыфікаты ЦТ па біялогіі і хіміі з сумай балаў не менш як 7.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны ёсць 2 вакантныя месцы на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)».

Тры месцы засталіся незапоўненыя ў Палескім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасці «інфармацыйныя тэхналогіі фінансава-крэдытнай сістэмы». Форма навучання — дзённая, скарочаны тэрмін навучання (2,5 года). На вакантныя месцы могуць паступаць выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія здалі ўнутраныя пісьмовыя ўступныя выпрабаванні па «асновах алгарытмізацыі і праграмавання» і «ахове працы, ахове навакольнага асяроддзя і энергазберажэнні». Трэба мець на ўвазе, што пры паступленні на скарочаную форму навучання не мае значэння, у якой ВНУ абітурыент здаваў унутраныя ўступныя іспыты па профілі будучай спецыяльнасці.
Прыём дакументаў у рамках дадатковага набору для ўдзелу ў конкурсе на бюджэтныя месцы будзе весціся з 30 ліпеня да 1 жніўня.

Нагадаем, што мінімальныя балы па прадметах ЦТ, з якімі можна паступаць у рамках дадатковага набору, не зніжаюцца. Яны такія ж, як і мінімальныя балы, устаноўленыя для асноўнага набору. На вакантныя бюджэтныя месцы змогуць прэтэндаваць абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе пры паступленні ў іншыя ВНУ, але маюць на руках патрэбныя сертыфікаты або паступалі на іншыя спецыяльнасці ў тую ж ВНУ. Акрамя таго, удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне Украіны і асобы без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і прыбылі ў Рэспубліку Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне, у выпадку падачы імі дакументаў, якія пацвярджаюць іх пражыванне і навучанне на вышэйзгаданых тэрыторыях.

Залічэнне ў рамках дадатковага набору адбудзецца да 3 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.