Супрацоўнікамі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі затрыманы 63-гадовы кіроўца аўтобуса за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе ДАІ Мінска.
13 жніўня прыблізна ў 20 гадзін 45 хвілін 63-гадовы вадзіцель, кіруючы пасажырскім аўтобусам, які рухаўся па вул. Якубава ў напрамку вул. Ванеева, з'ехаў з праезнай часткі, выехаўшы на веладарожку, па якой працягнуў рух. Праехаўшы некаторую адлегласць, мужчына спыніў транспартны сродак і заснуў. Праз некаторы час на лінію 102 ГУУС Мінгарвыканкама патэлефанавалі відавочцы і паведамілі пра здарэнне.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі АДАІ Ленінскага РУУС г. Мінска пабудзілі кіроўцу, фізічны стан якога адразу выклікаў падазрэнне ў інспектараў. Медыцынскі агляд пацвердзіў стан алкагольнага ап'янення ў кіроўцы, канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 1,49 праміле.
У дачыненні да фігуранта складзена тры пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях супраць бяспекі дарожнага руху. Аўтобус дастаўлены на ахоўваемую аўтастаянку.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.