Вы тут

На фестывалі казахстанскага кіно бясплатна пакажуць 7 карцін на рускай мове


На фестывалі казахстанскага кіно ў Мінску з 18 па 20 кастрычніка прадставяць сем карцін на рускай мове, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Казахстана ў Беларусі.


Фота: pixabay.com

У час кінафоруму пакажуць сем работ казахстанскіх кінематаграфістаў у розных жанрах на рускай мове. "Фестываль адкрыецца карцінай "Амрэ", якая раскажа аб яркім, але кароткім і таямніча спыненым жыцці казахскага самародка - драматычнага тэнара Амрэ Кашаўбаева, - адзначылі ў пасольстве. - У другі і трэці дні будуць прадстаўлены такія фільмы, як "Казахскае ханства. Алмазны меч" рэжысёра Рустэма Абдрашова, "Дарога да маці" Акана Сатаева, "Сказ аб ружовым зайцу" Фархата Шарыпава, "Шал" (стары) і "Кінамеханік" Ермека Турсунава".

Для самых юных гледачоў падрыхтавалі мультфільм "Музбалак", што ў перакладзе азначае "малады беркут". Акрамя таго, у час кінафестывалю будуць праведзены майстар-класы і віктарыны аб казахскай культуры і побыце з прыемнымі сюрпрызамі.

"Трэба адзначыць, што Дні казахстанскага кіно ў Мінску прымеркаваны да маючага адбыцца афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан і, несумненна стануць адным з пацвярджэнняў дружалюбных узаемаадносін паміж нашымі краінамі", - паведамілі ў пасольстве.

  • Уваход на ўсе сеансы свабодны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.