Вы тут

Жыхарка Маладзечна паведаміла аб ілжывым разбоі, каб атрымаць бальнічны


На лінію “102” у аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС 25-гадовая гараджанка паведаміла аб тым, што невядомы мужчына выкраў сумку з кашальком, у якім знаходзіліся 50 рублёў, і парэзаў ёй рукі. Па словах заяўніцы, інцыдэнт адбыўся каля ўвечары ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Аднак у міліцыю дзяўчына звярнулася праз гадзіну, вярнуўшыся дадому.


Да грамадзянкі неадкладна выехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Аднаўляючы карціну таго, што адбылося, у расповедзе пацярпелай яны выяўлялі ўсё больш непаразуменняў. У выніку аператыўнікі выкрылі дзяўчыну ў хлусні. Заяўніца прызналася, што паведамленне аб разбоі ілжывае, патлумачыўшы, што такім чынам спрабавала патрапіць у бальніцу.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што парэзы на руках дзяўчына нанесла сабе сама. Для гэтага яна ўзяла кухонны нож у суседа, таму што свой быў тупым. Брыгада хуткай дапамогі даставіла грамадзянку ў прыёмнае аддзяленне, але пасля агляду спецыяліста пацыентку адпусцілі дадому. Тады ёй і прыйшла ў галаву думка паведаміць у міліцыю аб разбойным нападзе.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, за загадзя ілжывы данос заяўніцы пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: temperednetworks.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.